Вольга Яўгенаўна Карач (нар. , Віцебск, Беларуская ССР) — беларускі палітык, грамадская дзяячка, , .
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, акцыянерка ЗАТ «Выдавецкі Дом „Витебский Курьер“». Заснавальніца газеты «Витебский Курьер», зарэгістраванай у Расіі. У сакавіку 2008 -- сакавіку 2012 гадоў — старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)Ольга Карач возглавила Витебскую областную организацию ОГП Витебские демократы избрали Ольгу Карач . Кіраўніца Міжнароднага Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом», зарэгістраванага ў Чэхіі.
Актыўна выступае супраць рэжыму Лукашэнкі, за што яе праследуюцьОльгу Карач били по лицу .
Рэзка крытыкуе лідараў беларускай апазіцыі, у тым ліку Святлану Ціханоўскую. Ігар Макар вінаваціў Карач у датычнасці да захопу беларускімі спецслужбамі Юрася Зянковіча і Аляксандра Фядуты, якіх абвінавачвалі ў спробе перавароту ў Беларусі.
Калі Зянковіча вызвалілі ў межах дамоўленасці Трампа з Лукашэнкам, ён абверг гэтыя чуткі:
У Маскву я ляцеў для сустрэчы з Жураўскім, а таксама для сустрэчы ва Усерасійскім фондзе міру. Я ў той час удзельнічаў у кансультацыях грамадзянскіх супольнасцяў Расіі і Украіны па пошуку міру на Данбасе.
Вольга была ні пры чым: я быў упэўнены, што, улічваючы маю ролю ў міратворчым працэсе на Данбасе, я — недатыкальная асоба для расіян.
У жніўні 2023 года стала вядома, што Літва адмовіла Вользе Карач у палітычным прытулку. У 2024 годзе беларускія ўлады завочна асудзілі Вольгу Карач на 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу.
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя Нарадзілася 5 студзеня 1979 года ў Віцебску ў сям’і рабочых. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 6 з залатым медалём у 1996 годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, які скончыла ў 2002 годзе з чырвоным дыпломамОльга Карач: «Приходится пахать, как дальнобойщику, но при этом выглядеть, как топ-модель!» . Паводле адукацыі — настаўніца рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры. Чатыры гады працавала настаўніцай у адной з сярэдніх школ Віцебска. Атрымала другую вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Маскоўскім абласным інстытуце кіравання і права (г. Балашыха). Магістрант праграмы «Публічная палітыка» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе.
Прафесійная дзейнасць З маладых гадоў цікавілася палітычнай і грамадскай актыўнасцю і паслядоўна многа гадоў запар будавала палітычную кар’еру ў Беларусі.
У 1996 годзе пры ўніверсітэце заснавала моладзевае грамадскае аб’яднанне (ініцыятыву) «Сёмая грань»Карач Ольга Евгеньевна .
21 лістапада 2002 года Вольга Карач пакінула пасаду каардынатаркі ЗУБРа па Віцебску і Віцебскай вобласці і ў снежні таго ж года ўтварыла грамадзянскую кампанію «Наш Дом» (Віцебск), з якой у хуткім часе выйшла на нацыянальны ўзровень. У той час яна з’яўлялася сябрам Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў. Працуючы настаўніцай, трапіла пад скарачэнне пасля таго, як вылучылася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. У сакавіку 2002 года «Свободные новости+» прызналі Вольгу Карач самым прыгожым палітыкам Беларусі.
У сакавіку 2003 года абраная дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання. У 2009 годзе рэалізавала праект, які выліўся ў кнігу ўспамінаў «Дзеці вайны» (успаміны былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і дзяцей, сілком сагнаных на работы ў ГерманіюКнига «Дети войны» Дети войны . Ініцыятар і арганізатар разнастайных акцый, сярод якіх: кампанія «Асцярожна, міліцыя!»Осторожно, милиционер! Осторожно, милиция Защитникам граждан и отечества посвящается , бестэрміновая кампанія «Наш Дом» — дэпутатаў к адказу!"«Наш Дом» — депутатов к ответу! , рэспубліканская акцыя па добраўпарадкаванні могілак «Кветкі замест бур’яну»В Слуцке субботник разогнали трактором , фестываль добрага настрою «Эндарфін»Эндорфин 2010 заглянул в реальность , фестываль «Жаночая рыбалка-2010»В Коханово прошли соревнования по женской рыбалке , удзел у антыядзерным пратэсце ў Германіі і іншКоляды по-Слуцки Акцию «Детские площадки в опасных местах» проводят гомельские активисты инициативы «Наш дом» .
Не падтрымлівае рэжым Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і адкрыта заяўляла пра гэта, з-за чаго яна сама і яе праекты і кампаніі падвяргаліся пераследу з боку ўладаўОльгу Карач били по лицу .
Выступіла заснавальніцай газет «Витебский Курьер» і «Наш дом», наклады якіх пастаянна канфіскоўваюцца ўладай Лукашэнкі, а сайт «Віцебскага кур’ера» пасля спецыяльнага ўказа прэзідэнта стаў адным з першых адключаных сайтаў у спісе незалежных інтэрнэт-выданняўВ Беларуси началось закрытие независимых интернет-изданийВитебский Курьер: Жертва цензуры или панских разборок? .
На 2020 год з’яўлялася лідаркай Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом»Международный центр гражданских инициатив «Наш дом» , зарэгістраванага ў Чэхіі.
Вольга Карач стала жыве за мяжой з 2020 года.
У 2021 годзе КДБ дадаў Карач у «спіс асоб, звязаных з тэрарыстычнай дзейнасцю», а ў 2022 годзе яе каналы ў YouTube і Telegram былі прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Раней у 2021 годзе YouTube і Telegram-каналы «Нашага дома» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі; у маі 2022 года МУС уключыла саму арганізацыю ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў.
Летам 2024 года Вольга Карач і яшчэ чатыры чалавекі былі завочна прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі, а таксама да буйных грашовых штрафаў.
Супрацоўніцтва са СМІ Вольга Карач актыўна супрацоўнічае са СМІ, у тым ліку беларускімі, расійскімі, польскімі, літоўскімі, шведскімі і чэшскімі. Актыўна вядзе Ютуб-канал цэнтра «Наш дом»OUR HOUSE TV , з пачатку палітычнага крызісу 2020—2021 гадоў у Беларусі стала праводзіць як уласныя стрымы, дзе аналізуе апошнія падзеі, распавядае свае пазіцыі і меркаванні наконт дзеянняў улады і мерах супрастаяння ім з боку грамадства, так і робіць гасцявыя стрымы, куды прыходзяць прадстаўнікі розных сфер і плыняў з розных краін, у тым ліку з Літвы, Расіі і Чэхіі. Сярод самых папулярных інтэрв’ю на канале відэа з удзельнікам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Вадзімам Пракоп’евым, урачом-псіхіятрам Дзмітрыем Шчыгельскім, расійскім палітыкам Уладзімірам Жырыноўскім, былым начальнікам СІЗА № 1 г. Мінска Алегам Алкаевым, расійскім палітыкам і блогерам Яўгенам Бычкоўскім, беларускім палітолагам Дзмітрыем Балкунцом і іншыміПапулярныя відэа на канале «OUR HOUSE TV» .
Выбраныя публікацыі Белорусская стратегия Европы после парламентских выборов-2008 [Текст] / О. Карач // Бюллетень «Новости НИСЭПИ». — 2008. — № 3 (49). — С. 55-58. — (Рубрика «Свободная трибуна»). Без права дышать… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 2 (1350). — 30 апр. — С. 2. — (Рубрика «Мысли вслух»). «Считаю действия сотрудников КГБ в отношении меня и моей семьи незаконными» [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 2 (1350). — 30 апр. — С. 3. Таможенный комитет взялся за костыли [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 5 (1353). — 20 мая. — С. 2. Дети войны [Текст] : воспоминания / Е. Борщевская, О. Карач, А. Погорельский, С. Таболо, О. Шпаковская. — Смоленск, 2009. — 128 с. — 1000 экз. Зеркало для кандидата или ещё раз о праймериз [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2009. — № 1. — 18 сент. — С. 5. Что такое «Наш дом»? [Текст] / О. Карач, В. Щукин // Наш Дом: доброе утро, Беларусь!. — Минск, 2009. — С. 4-5. Silna rodzina — Silna Białoruś??? [Электронный ресурс] / O. Karach. — 2009. — 29.03. — Режим доступа : www.URL: https://web.archive.org/web/20140317165417/http://www.feminoteka.pl/readarticle.php?article_id=657. А крысы бегут с корабля… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 28 (40). — 22 июля. — С. 1, 4. Вчера котов душили, душили… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 27 (39). — 15 июля. — С. 4. Выборы без выбора [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 15 (27). — 22 апреля. — С. 1. Запретить нельзя разрешить [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 14 (26). — 15 апреля. — С. 1, 3. Лиозненское дело [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 12 (24). — 1 апреля. — С. 3. Молчание ягнят [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 31 (43). — 9 сент. — С. 4. Хай клевешчуць… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 32 (44). — 16 сент. — С. 7. Четвёртый листик клевера на удачу [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 41 (53). — 18 нояб. — С. 8. 2:0 в нашу пользу [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 13 (25). — 8 апреля. — С. 1, 3. Литвой управляют женщины [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 29 (41). — 29 июля. — С. 1, 8. Alice nel Paese della Russia Bianca: tagliatele la testa, subito! [Электронный ресурс] / О. Karatch. — 2010. — 25 May. — Режим доступа : www.URL: http://www.cafebabel.it/article/33811/alice-nel-paese-della-russia-bianca.html . My Quest To the City Council: Beginning [Электронный ресурс] / О. Karach. — 2010. — 21 Apr. — Режим доступа : www.URL: http://viewpoint-east.org/2010/04/21/my-quest-to-the-city-council-beginning/. В чём Эдвард Лукас ошибается насчет Беларуси [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 20 (79). — 30 июня. — С. 4. Гавел & Лукашенко [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 45 (104). — 22 декаб. — С. 3. Витебский курьер — неположенное вложение [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 21 (80). — 7 июля. — С. 4. Дочерям Беларуси посвящается… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 12 (71). — 5 мая. — С. 4. Кто бы говорил… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 31 (90). — 15 сент. — С. 4. Осторожно, милиция! [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 44 (103). — 15 дек. — С. 3. Переходный возраст белорусского народа [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 9 (68). — 10 марта. — С. 4. — (Рубрика «Взгляд»). Площадь 19-го декабря: что это было? [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 13 (72). — 12 мая. — С. 4. Женщины Беларуси требуют извинений! [Текст] / О. Карач // Наш дом инфо. — 2012. — 30 марта. — С. 1.
Узнагароды У жніўні 2010 года атрымала .
Крыніцы
Спасылкі НАШ ДОМ ТВ — YouTube-канал Спіс публікацый Вольгі Карач на сайце цэнтра «Наш дом»
10 вопросов и ответов
Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі