Пакроў Багародзіцы — абраз сярэдзіны XVII стагоддзя са Свята-Мікалаеўскай царквы ў г. Маларыта. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Паходжанне

Абраз выяўлены экспедыцыяй Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР у Свята-Мікалаеўскай царкве г. Маларыта Брэсцкай вобласці ў 1970 годзе. Раскрыты рэстаўратарам вытворчага аб’яднання «Расрэстаўрацыя» М. Я. Сакаленкам у 1974—1991 (Растоў-на-Доне)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 26-27..

Выстаўкі

Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Мастацтва Брэстчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1993 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000 Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 199902000; Мінск, 2001 Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск, 1999—2000 Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мн. 2000 Іканапіс беларускага Палесся. XVII—XVIII стст. Мінск. 2003

Літаратура

Церашчатава В. В. Збор. 1972. С. 421—422 Вецер Э. І. Літаратурныя і дакументальныя крыніцы длявывучэння беларускага старажытнага жывапісу XII—XVIII стст. //Библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974. С. 604—605

Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Заходнепалеская іканапісная школа Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Маларыта