Міхаіл Іосіфавіч Луня (, в. Пескаўцы Лідскага раёна — ) — беларускі настаўнік, Заслужаны настаўнік БССР.

Біяграфія Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы (1953). У 1953—1962 гадах выкладаў матэматыку ў СШ № 1 г. Ашмяны, у 1962—1969 гадах намеснік дырэктара гэтай школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1967 годзе. Узнагароджаны медалямі, нагруднымі знакаміМузею СШ № 1 прысвоена званне «Народны» .

Літаратура Луня Міхаіл Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2017. — С. 21. Луня Міхаіл Іосіфавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 562.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідскім раёне