Уладзімір Піліпавіч Рубацкі (, г. Ашмяны  — ) — Заслужаны артыст Літоўскай ССР (1959).

Біяграфія Скончыў Ашмянскую гімназію (1932), Віленскае тэхнічнае дарожнае вучылішча, два курсы юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1935).

Служыў у польскім войску падхарунжым першага пяхотнага палка. Да 1944 года працаваў у Ашмянах ва ўстановах, звязаных, у асноўным, з будаўніцтвам і эксплуатацыяй дарог. У час нямецкай акупацыі Ашмяншчыны прымаў удзел у барацьбе.

З 1944 года ў Беларускім дзяржаўным ансамблі песні і танца, у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, у філармоніі і акадэмічным тэатры оперы і балета Літвы.

Стварыў каля 30 мастацкіх вобразаў, выконваў літоўскія і рускія песні, песні замежных кампазітараў. Асноўныя партыі, выкананыя спеваком: Анегіна, Роберта («Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Рыгалета, Жэрмона, Яга («Рыгалета», «Травіята», «Атэла» Дж. Вердзі), Дэмана («» А. Рубінштэйна), Сільвія («» Р. Леанкавала) і інш.

Літаратура Рубацкі Уладзімір Піліпавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2014. — С. 18-19.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Літвы