Георгій Канстанцінавіч Нацэўскі (, г. Днепрадзяржынск Днепрапятроўскай вобласці — ) — беларускі настаўнік, Заслужаны настаўнік БССР.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1955). Працаваў выкладчыкам у Ашмянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (1955—1991). Жыў у Ашмянах.
Узнагароды Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1973 годзе. Узнагароджаны медалямі, знакам «За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі» (1989).
Літаратура Нацэўскі Георгій Канстанцінавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 30. Нацэўскі Георгій Канстанцінавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 562—563. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).
Катэгорыя:Постаці Ашмян Катэгорыя:Выкладчыкі Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа