Аксана Міхайлаўна Кавалькова (нар. , Мазыр Гомельскай вобласці) — беларускі педагог, дэпутатка.

Біяграфія Нарадзілася 12 лістапада 1969 года ў г. МазырыБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Мазырскае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці «Медыцынская сястра»; Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Маркетынг».

Працавала ў г. Мазыры медыцынскай сястрой у стаматалагічнай паліклініцы; старэйшай медыцынскай сястрой у санаторным дзіцячым садзе № 38; выхавальніцай, загадчыцай дзіцячага сада № 31; дырэктаркай Сярэдняй школы № 16 г. Мазыра.

З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняКавалькова Аксана Міхайлаўна .

Член Беларускай партыі «Белая Русь».

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Мазырскай акругі № 42. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сям'я Замужам, мае дзвюх дачок.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання