Аляксандр Андрэевіч Ляхаў () — беларускі эканаміст. Генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання — генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“» (г. Гомель).
Біяграфія Нарадзіўся 7 ліпеня 1962 года ў г. п. Капаткевічы Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Эканаміст» (1984), аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.
Працаваў інжынерам вопытна-метадычнай партыі, інжынерам нарматыўна-даследчай партыі, начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы трэста «Захаднафтагеафізіка» (г. Гомель), галоўным бухгалтарам, намеснікам генеральнага дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях вытворчага аб’яднання «Захаднафтагеафізіка», намеснікам генеральнага дырэктара па фінансавых і эканамічных пытаннях, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах аб’яднання «Беларуснафта» (1996—2001), першым намеснікам генеральнага дырэктара, генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“» (з 2001 года).
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га, 6-га і 7-га скліканняў.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Аўтар публікацый па эканоміцы геолагаразведачнай вытворчасці.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыны II ступені (2022)Государственных наград удостоены 160 представителей различных сфер деятельности і III ступені, медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Ганаровы нафтавік», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Рэчыцкага райвыканкама, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля. Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Гомельскага аблвыканкама.
Званне «Ганаровы грамадзянін Рэчыцкага раёна» прысвоена ў 2006 годзе. Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Гомельскай вобласці — 2011» у намінацыі «Лідар»Ляхаў Аляксандр Андрэевіч .
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Нафтавікі Беларусі