Прымыканне — від падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі паміж членамі словазлучэння, пры якой незмяняльныя словы (прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы) сэнсава і граматычна залежыць ад іншых адзінак. Напрыклад, размаўляць стоячы, прыйсці ўвечары, аматар пажартаваць, дарога ўгору.

Агульная характарыстыка Сродкі афармлення прымыкання — інтанацыя, парадак слоў у сказе, сэнсавыя сувязі слоў у кантэксце. Прымыкаюць да галоўнага слова і асобныя формы змяняльных адзінак (дом восем, крычы грамчэй, словы «не хачу», у возеры Нарач, з паэмы «Новая зямля»), але форма залежнага элемента не вызначаецца (не кіруецца) галоўным кампанентам і не падлягае зменам.

Іменнае прымыканне Адрозніваюць прымыканне ўласнае (размаўлялі па-сяброўску) і іменнае (склонавае). Іменнае прымыканне ўзнікае, калі да галоўнага кампанента прымыкаюць ускосныя склонавыя формы назоўнікаў, семантычна блізкія да прыслоўяў. Іменнае прымыканне знаходзіцца на мяжы чыстага прымыкання і слабага кіравання: падарунак ад бацькі, чытаць па вечарах.

Гл. таксама Дапасаванне Кіраванне

Літаратура Беларуская граматыка: У 2 ч. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; Рэд. М. В. Бірыла, П. П. Шуба. Ч. 2: Сінтаксіс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 327 с. Лопатина Л. Е. Примыкание // Лингвистический энциклопедический словарь / Главный редактор В. Н. Ярцева. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — 685 с. — ISBN 5-85270-031-2.

Ширяев Е. Н. Примыкание // Русский язык. Энциклопедия / Ю. Н. Караулов (гл. ред.). — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Большая российская энциклопедия, Дрофа, 1997. — 703 с. — ISBN 5-85270-248-X.

Катэгорыя:Сінтаксіс