Юрый Леанідавіч Астапчанка (нар. , Жлобін Гомельскай вобласці) — беларускі эканаміст, палітык.

Біяграфія Закончыў Маскоўскі кааператыўны інстытут, эканаміст. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на лесагандлёвым складзе ў горадзе Жлобіне. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшынёй праўлення Стрэшынскага спажывецкага таварыства, дырэктарам аптова-гандлёвай базы Жлобінскага райспажыўсаюза, старшынёй праўлення Буда-Кашалёўскага райспажыўсаюза, начальнікам Гомельскай канторы «Аблкаапзабеспячэнне», дырэктарам Гомельскай універсальнай базы аблспажыўсаюза, генеральным дырэктарам Гомельскага аптова-рознічнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз», Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах «Белрэсурсы».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканняАСТАПЧЕНКО ЮРИЙ ЛЕОНИДОВИЧ .

Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святога роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра ІІІ ступені, Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе БеларусіПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання