Таццяна Сяргееўна Асмалоўская (нар. , Горкі Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст — арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці), Мінскі інстытут кіравання пры Беларускім аграрна тэхнічным універсітэце (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачала арганізатарам экскурсійнага бюро горада Горкі Магілёўскай вобласці. Працавала метадыстам дзіцячай турбазы гарадскога аддзела народнай адукацыі горада Горкі, галоўным дыспетчарам, намеснікам старшыні калгаса «Сацыялістычны шлях» Крычаўскага раёна, намеснікам дырэктара па вытворчасці племсаўгаса імя Чкалава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, намеснікам дырэктара па вытворчасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вучэбная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняўОСМОЛОВСКАЯ ТАТЬЯНА СЕРГЕЕВНА .
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання