Юрый Іванавіч Андрэеў (нар. , Багародзіцк, Тульская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны і палітык. Палкоўнік.

Біяграфія Нарадзіўся 27 чэрвеня 1954 года ў Багародзіцку Тульскай вобласці РСФСР.

Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча (афіцэр ракетных войскаў і артылерыі, інжынер па эксплуатацыі артылерыйскага ўзбраення), Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна (афіцэр па кіраванні баявымі дзеяннямі).

Праходзіў ваенную службу ў якасці камандзіра ўзвода, батарэі, дывізіёна, артылерыйскага палка паветрана-дэсантнай дывізіі ў Афганістане, начальніка аддзялення артылерыі паветрана-дэсантнай дывізіі, начальніка аддзялення падрыхтоўкі войскаў аддзела падрыхтоўкі войскаў Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў, начальніка аддзела падрыхтоўкі і выхавання асабовага складу пагранічнага атрада пагранічных войскаў, начальніка пагранічнага атрада пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўАНДРЕЕВ ЮРИЙ ИВАНОВИЧ.

Узнагароды падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені, медаль «За баявыя заслугі», васямнаццаць юбілейных медалёў, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, Ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і РасііПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання