Наўлінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Наўля.

Геаграфія Плошча раёна — 2030 км². Асноўныя рэкі — Наўля, Рэўна.

Гісторыя 5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Наўлінскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1965 годзе — адноўлены.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 28,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 16 тыс.

Усяго налічваецца 86 населеных пунктаў. Найбуйнейшыя з іх — Наўля, Алтухова.

Агульная колькасць насельніцтва раёна (з райцэнтрам):

1939 1979 1989 1999 2002 2009 Колькасць жыхароў, тыс. 61,6 36,0 32,2 31,4 30,0 28,2

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 2 гарадскія і 11 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы: Алтухоўскае гарадское паселішча Наўлінскае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Алешынскае сельскае паселішча Бякаўскае сельскае паселішча Вздружанскае сельскае паселішча Клюковенскае сельскае паселішча Пралысоўскае сельскае паселішча Рэвенскае сельскае паселішча Сакалоўскае сельскае паселішча Салтанаўскае сельскае паселішча Сінезерскае сельскае паселішча Чычкаўскае сельскае паселішча Шчаглоўскае сельскае паселішча

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці