Карачаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Карачаў.

Геаграфія Плошча раёна — 1350 км². Асноўная рака — Снежаць.

Гісторыя 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Карачаўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 36,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 20 тыс. Усяго налічваецца 151 населены пункт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 7 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы: Карачаўскае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Бошынскае сельскае паселішча Вельямінаўскае сельскае паселішча Верхапольскае сельскае паселішча Дронаўскае сельскае паселішча Мылінскае сельскае паселішча Пясочанскае сельскае паселішча Рэвенскае сельскае паселішча

Транспарт Праз раён праходзіць чыгунка Бранск — Арол, а таксама аўтадарога Арол — Смаленск — Рудня.

Славутасці У сяле Беражок знаходзіцца Уваскрасенская царква (XVII—XVIII стст.) колішняй Ціханавай пустыні, скасаванай у 1764 годзе (у 2004 годзе манастыр адноўлены). За 7 км на паўночны ўсход ад Карачава знаходзіца сяло Одрына, дзе захаваліся асобныя пабудовы старадаўняга Одрына-Мікалаеўскага мужчынскага манастыра. У наш час тут знаходзіцца жаночы манастыр; узводзяцца новыя пабудовы. Храм Казанскай Божай Маці ў сяле Юрасава, пабудаваны ў 1773 годзе (дзейнічае).

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці