Вы́ганіцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва ўсходняй частцы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Выганічы.

Геаграфія Плошча раёна — 1028 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Лоўча, Ражок, Крупец.

Гісторыя Выганіцкі раён быў сфарміраваны ў 1929 годзе на аснове Выганіцкай воласці Бежыцкага павета, аднак ужо ў 1932 раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Бранскім, Почапскім і Трубчэўскім раёнамі. У 1939 годзе Выганіцкі раён быў адноўлены.

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Выганіцкі раён. У 1963 годзе раён зноў быў скасавана, адноўлены ў 1977 годзе.

Дэмаграфія На 1 студзеня 2009 года насельніцтва раёна складала 22,6 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 83 сельскія населеныя пункты. Найбуйнейшыя сёлы раёна — Кокіна, Лопуш.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 9 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы: Выганіцкае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Кокінскае сельскае паселішча Краснасельскае сельскае паселішча Лопускае сельскае паселішча Орменскае сельскае паселішча Скрабінскае сельскае паселішча Сасноўскае сельскае паселішча Утынскае сельскае паселішча Хмелеўскае сельскае паселішча Хутар-Борскае сельскае паселішча

Навука У сяле Кокіна Выганіцкага раёна размяшчаецца Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

Славутасці Рэшткі старажытных паселішчаў і гарадзішчаў уздоўж рэчак Дзясна і Рэўна.

Асобы Сяло Лопуш Выганіцкага раёна — радзіма паэта М. Грыбачова.

Спасылкі

Выганіцкі раён на Radzima.org Сайт адміністрацыі Выганіцкага раёна Бранскай вобласці Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэнняў Бранскай вобласці

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці