«Тутэйшыя» — лялечны спектакль, пастаўлены рэжысёрам Мікалаем Андрэевым у 1990 годзе ў Гродзенскім тэатры лялек. Спектакль — удзельнік міжнародных фестываляў у Польшчы, Літве, Германіі.

Апісанне У спектаклі іграе чацвёра акцёраў. У свет беларушчыны, праблем з беларускай тоеснасцю ў шматкультурным Мінску ўводзіць ужо заслона. Куртына — плахта лёгкага матэрыялу з намаляванай картай Беларусі, грудай камення з паазначанымі на ёй Мінскам, Гроднай, Віцебскам і Магілёвам. Хоць, калі заслона ўздымаецца, здаецца, што тэатральны свет «Тутэйшых» — плоскі, з часам (разам з развіццём дзеяння) набірае глыбіні. Акцёры і іх лялькі запаўняюць амаль усю прастору сцэны. Іграе кожны элемент дэкарацыі, разам з вісячымі іконамі, якія з другога боку скрываюць падзаступнікаў чырвонай рэвалюцыі, што паказваюцца публіцы ў хвіліны сцэнічных, «гістарычных» пераменаў. Ход дыскусіі герояў спектаклю і іх спрэчкі пераносяцца з лялькаў — герояў літаратурна-тэатральнага свету — на саміх акцёраў — герояў беларускай рэчаіснасці з даўніх гадоў і сённяшняга часу — кахаючых, як і Янка Купала, свой народ і Айчыну. Не без прычыны, пэўна, твары галоўных лялькаў вельмі падобныя да твараў іх аніматараў.

Акцёры Віктар Шалкевіч Аляксандр Ігнаценка Тамара Корнева Юрый Мянько

Узнагароды Узнагароджаны дыпломам за лепшую рэжысёрскую работу на XII фестывалі тэатраў лялек (Торунь), дыпломамі «За высокае выканаўчае майстэрства і артыстычны ансамбль», «За яскравае ўвасабленне беларускае нацыянальнае драматургіі» на XI Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» (Брэст), дыпломам «За ансамблёвасць спектаклю» на X міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель). Спектакль стаў пераможцам міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Ломжы (Польшча).

Літаратура Жук І. Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды / І. Жук. — Гродна, Гродз. абл. аддзяленне Бел. фонду культуры. — 1998. — 112 с. Вярбіцкі А. Гродзенскія лялечнікі ў Беластоку // Газета «Ніва». — 2000 г. — 10 снежня, № 50. Халадоўскі, М. «Тутэйшыя» ў Беластоку // Ніва. — 2003 г. — 6 ліпеня, № 27.

Спасылкі Старонка спектаклю на сайце Гродзенскага тэатра лялек У Вільні глядзелі «Тутэйшых» па-беларуску на сайце Еўрарадыё.fm «Тутэйшыя» паказаліся ў Вільні на сайце газеты «Наша Ніва» Гродзенскія лялечнікі ў Беластоку / Газета «Ніва». — 2000 г. — 10 снежня, № 50.

Катэгорыя:Спектаклі Беларусі Катэгорыя:Спектаклі на беларускай мове Катэгорыя:Творы 1990 года Катэгорыя:Лялечныя спектаклі Катэгорыя:Гродзенскі абласны тэатр лялек Катэгорыя:1990 год у Гродне