«Тутэйшыя» — спектакль па аднайменным творы Янкі Купалы, упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 года рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.
Пад канец спектаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сцяг. Некаторыя гледачы ў гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасля рэферэндуму 1995 года гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтара года спектакль быў фактычна забаронены. Пасля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 года Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»Зноў «Тутэйшыя» // Звязда № 157—158, 6 ліпеня 2002«Тутэйшыя». Дубль два // Беларусь Сегодня, 6 ліпеня 2002. А потым спектакль ізноў знік на пэўны час з рэпертуару.
Да 125-годдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 года спектакль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Пайшлі чуткі, што гэты паказ спектаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатра спрабавала не дапусціць на паказ журналістаў і не дазваляла рабіць фотаздымкіАнастасія Зелянкова. «Тутэйшых» отправят на пенсию? // Салідарнасць, 6.07.2007.
У маі 2010 года Пінігін абвясціў, што спектакль у яго пастаноўцы зняты з рэпертуару. Як патлумачыў загадчык літаратурны часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка:
На 23 верасня 2020 года планавалася вяртанне спектакля на сцэну. Раней меркавалася, што спектакль адновіцца ў чэрвені, але планы парушыла пандэмія каранавірусу, таму рэ-прэм’еру давялося перанесці«Тутэйшыя» вернуцца ў Купалаўскі тэатр увосень. Прэм’ера — 23 верасня.
Акцёры Віктар Манаеў — Мікіта Зносак Аляксандр Малчанаў — Янка Здольнік Зоя Белахвосцік — Аленка Гарошка Марыя Захарэвіч — Гануля Зношчыха Генадзь Аўсяннікаў — Гарошка Мікалай Кірычэнка — Генрых Мотавіч Спічыні Аляксандр Падабед — Усходні вучоны Алег Гарбуз — Нямецкі і Польскі афіцэры, Начальнік патруля Мікалай Кучыц — Праваслаўны свяшчэннік, Каталіцкі святар Георгій Маляўскі — Каталіцкі святар Аляксандр Паўлаў — Манах, Салдат Вячаслаў Паўлюць — Пан, Абарванец Арнольд Памазан — Поп Міхаіл Зуй — Манах Андрэй Гладкі — Салдат Павел Адамчыкаў — Салдат Наталля Качаткова — Дама Вікторыя Чаўлытка (масавыя сцэны) Аляксей Чарнігін
Водгукі
Спасылкі Відэазапіс спектаклю ў 2003 годзе на сайце Театральный Лягушатник Тутэйшыя. Дзея І. З’явы I—X.
Катэгорыя:Спектаклі Беларусі Катэгорыя:Творы 1990 года Катэгорыя:Спектаклі на беларускай мове Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы Катэгорыя:1990 год у Мінску