Патрыя́рх (; ад — бацька; — панаванне, пачатак, улада) — старэйшына роду, глава і заснавальнік чаго-небудзь.
У сацыялогіі Патрыярх у патрыярхальным грамадстве — мужчына, глава сям’і, які выконвае ролю аўтарытэтнай улады, а таксама член кіруючага класа ці ўрада ў грамадстве, якое кантралюецца мужчынамі паважнага ўзросту. «Узрост патрыярха» — выраз, які азначае 72 гады.
У рэлігіі Біблейскі патрыярх — персанаж Бібліі: Адам (пражыў 930 гадоў); Енох (365 гадоў); Ной (950 гадоў) і інш.; Патрыярх у іўдаізме: 1) адзін з прабацькоў яўрэйскага народа: Аўраам (пражыў 175 гадоў), Ісак (180 гадоў), Якаў (147 гадоў), Іосіф (110 гадоў) і інш. 2) патрыярх (191 год да н.э. — 425 год н.э.) — глава сінедрыёна. Патрыярх у хрысціянстве — старазапаветны святы, які шануецца царквой як выканаўца волі Божай да новазапаветнай эпохі. Патрыярх (царкоўны сан) — вышэйшы іерарх некаторых хрысціянскіх цэркваў: Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі; канстанцінопальскія патрыярхі; александрыйскія патрыярхі; антыяхійскія патрыярхі; іерусалімскія патрыярхі.
Гл. таксама Патрыярхат Біблейская храналогія