Арцём Валовіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Энергетыка».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, дзе гуляў за юнацкія каманды, правёў адзін матч за дубль. У 2017 годзе перайшоў у «Гарадзею», дзе замацаваўся ў дублі, быў капітанам рэзервовага складу.

У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскі НФК, дзе з часам стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з асноўнай камандай «Гарадзеі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 сакавіка 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым гуляў за дубль, рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды.

У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Асіповічаў», дзе гуляў да канца сезона 2021.

У пачатку 2024 года далучыўся да мінскага «Энергетыка».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2016 дубль БАТЭ 1 0 2017 дубль Гарадзея 30 2 2018 дубль Гарадзея 26 6 2019 Д2 НФК 23 4 2020 Д1 Гарадзея 7 0 2021 Д3 Асіповічы 20 3

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДАТУ