Расціслаў Шавель (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік, палітычны зняволены.
Біяграфія
Клубная кар’ера У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Гарадзеі». У пачатку 2020 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года ў матчы супраць БАТЭ (0:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. У снежні 2020 года пакінуў клуб.
У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Фалько» з Чаркасаў (Дзяржынскі раён), дзе гуляў да канца сезона.
Палітычны пераслед У жніўні 2020 года быў арыштаваны на 8 содняў; 1 лістапада 2020 года Шавель быў зноў затрыманы за ўдзел у маршы і арыштаваны на 15 содняў. У той жа дзень на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
17 мая 2021 года быў зноўку затрыманы людзьмі ў цывільным і асуджаны на 15 сутак за «непадпарадкаванне» супрацоўнікам міліцыі. Пасля адбыцця тэрміну яго арыштавалі яшчэ на трое содняў, а 4 чэрвеня зняволілі ў СІЗА-1 Мінска. 8 чэрвеня 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, Шавель быў прызнаны палітычным зняволеным.
22 верасня 2021 года суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Алег Каляда) прызначыў Шавелю тры гады «хатняй хіміі».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 дубль Гарадзея 10 0 2018 дубль Гарадзея 15 7 2020 Д1 Гарадзея 5 0 2022 Д3 Фалько 9 3
Крыніцы
Спасылкі Старонка Расціслава Шавеля на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Фалько Чаркасы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»