Максім Дробыш (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Віцебск», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Віцебск» 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Слоніма-2017» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У Вышэйшай лізе ўпершыню згуляў 1 снежня 2019 года ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:2), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У 2020—2022 гадах працягваў выступаць за дубль, аднак стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных.
У 2023 годзе застаўся ў камандзе пасля таго, як яна выбыла ў Першую лігу. У чэрвені 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам. Па выніках сезона 2023 дапамог «Віцебску» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У чэрвені 2024 года пакінуў каманду.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2017 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2018 дубль Віцебск 14 0 2019 Д1 Віцебск 1 0 2020 Д1 Віцебск 3 0 2021 Д1 Віцебск 7 0 2022 Д1 Віцебск 7 0 2023 Д2 Віцебск 19 0 2024 (1) Д1 Віцебск 2 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск