Лідзія Пятроўна Плыгаўка (, в. Ліхабалоцце, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — ) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія З 1949 года калгасніца, у 1951—1970 гадах звеннявая льнаводчага звяна ў калгасе «Парыжская камуна» Глыбоцкага раёна. Звяно штогод збірала з гектара па 10 цэнтнераў ільнонасення і столькі з валакна.

Некалькі гадоў калгас «Парыжская камуна» быў удзельнікам ВДНГ СССР, а перадавая звеннявая ўзнагароджвалася медалямі выстаўкі.

Званне Героя прысвоена ў 1966 годзе за поспехі ў вырошчванні лёну, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

У 1972 года выйшла на пенсію.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай працы Ордэн Леніна Залаты медаль «Серп і Молат»

Літаратура Курьянович, А. Лидина доля / А. Курьянович // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 256—259. Плиговка Лидия Петровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 178. Плыгаўка Лідзія Пятроўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 406.