Дом Зільберман — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 28.
Гісторыя
Трохпавярховы будынак пабудаваны як жылы ў пачатку XX стагоддзя, належаў Сары Зальмаўне Зільберман (меў 74 пакоі). Да 1917 года на першым паверсе размяшчалася Лясное межавае бюро А. І. Залманава, аддзяленне Азова-Данскога банка, 6 крам, у тым ліку пісчапапяровая С. П. Левіна, Меерзона. У 1909 годзе будынак часткова займала таварыства ўзаемнага крэдыта. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размясціліся савецкія ўстановы: другі паверх займалі аддзел губсаўнаргаса і жылыя кватэры; трэці паверх — канцэлярыя будаўнічага аддзела губсаўнаргаса. На першым паверсе размясціліся склады губсаўнаргаса, аддзел апрацоўкі металаў. У 1918 годзе ў час нямецкай акупацыі ў будынку была рэдакцыя газеты «Рэха», з лістапада, пасля вызвалення, — рэдакцыя «Известий» Магілёўскага губраўкама, затым Упраўленне савецкімі друкарняміНекаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва.
У двары дома калісьці размяшчаліся два флігеля на 46 пакояў, якія таксама пасля 1917 г. былі рэквізіраваны пад савецкія ўстановы. У двары побач з флігелямі стаяў яшчэ адзін драўляны дом на мураваным фундаменце (не захаваўся), дзе размяшчалася сінагога Зільберман.
Пасля вайны цалкам страціў багаты дэкор. Цяпер гэта жылы дом з кнігарняй «Асвета» на першым паверсе.
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Магілёве