Дом Сенажынскага — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 38.

Гісторыя Пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы як жылы. Належыў Сенажынскаму. Будынак трохпавярховы, атынкаваны, прамавугольны ў плане, на паўпадвальным цокалі. У двары дома мелася 5 гаспадарчых пабудоў. У доме — вялікі падвал. На першым паверсе мелася 11 пакояў, на другім паверсе — 9 пакояў. Да 1917 г. будынак займала яўрэйская школа і 4-х класнае народнае вучылішча, гарадское паліцэйскае ўпраўленне. У 1919 г. 12 пакояў будынка займала 18-я савецкая школа I ступені; 17 пакояў — кватэранаймальнікі, 15 пакояў 3-га паверха пуставалі. У падвале размясціліся дзве кватэры і склад. У 1920-я гг. будынак нацыяналізаваны, выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер на другім паверсе жылыя кватэры, на першым — гандлёвыя ўстановыНекаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва.

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве