Дзядно (або Дзедна) — глыбокі яр са стромкімі абрывамі, які да 1930-х гг. існаваў на схіле высокага карэннага берага ракі Сож у ГомеліРогалев, А.Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 78.. Знаходзіўся на паўночным усходзе гістарычнага раёна «Каўказ», прыблізна ў раёне між сучаснымі вуліцамі Тэльмана, Партовай і Падгорнай. Быў знівеліраваны ў пачатку 1930-х гг. падчас будаўніцтва гомельскага рачнога порта"Кавказ" в плену : (история строительства Гомельского порта) / Д. Аллан, Мих. Пирожников, В. Розкин. — Гомель, 1933.. Магчыма, на частцы ранейшай тэрыторыі яра Дзядно пралягае сучасны лесвічны спуск ад вуліцы Партовай да вуліцы Падгорнай.
Паходжанне і назва Яр Дзядно з’яўляўся рэшткай рэчышча старажытнай рэчкі, якая, імаверна, упадала ў возера Дзядно — затоку ракі Сож. Менавіта з назвай азначанага возера, першая пісьмовая згадка якога адносіцца да 1560 г. (старабел.: «Дѣдно озеро»)Рэестр рэвізіі гаспадарскай Гомельскай воласці, 1560 г., звязана ўзнікненне назвы яра. Аднак невядома, ці мела рэчка, якая ўтварыла яр Дзядно, такую ж назву. Ручай Дзядно, «впадающій въ озеро того же названія», паводле крыніц ХІХ ст., працякаў па лугавой далінеВоенно-статистическое обозрение Российской Империи / [Текст]. — Санкт-Петербург : в типографии Департамента Генерального Штаба , 1848-1858. — Т. 8, ч. 3: Могилевская губерния . — 1848. — Отд. 2. — С. 26.Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году (сучасны Мельнікаў Луг). Картаграфічныя матэрыялы ХІХ — першай трэці ХХ ст. не даюць адказу на пытанне аб часе, калі назва «Дзядно» замацавалася за адным з гомельскіх яроў.
Навукоўцы схіляюцца да славянскай этымалогіі слова «Дзядно» («Дзедна»). Корань «дзед» у назвах яроў і водных аб’ектаў звычайна тлумачацца як абазначэнне старыц, заток і рукавоў рэк.
У пераліку аб’ектаў, якія ўваходзілі ў склад 2-й паліцэйскай часці Гомеля па стане на 1914 г., мясцовасць фігуруе як «Оврагъ Дѣдко»Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III, С. 75. (з'яўленне літары «к» у назве напэўна звязана з памылкай друку).
Увесну 1899 г. яр Дзядно — «овраг за тюрьмой» — стаў месцам нелегальнага сходу гомельскіх рэвалюцыйна настроеных рабочых, дзе абмяркоўвалася арганізацыя першамайскай дэманстрацыі ў ГомеліТарантул Ф. Биография т. Живова // Известия Гомельского губернского комитета Российской коммунистической партии. — 1924. — 15 февраля. — №62. — С. 81..
Размытыя моцнымі дажджамі 18—19 жніўня 1917 г. схілы Дзядна пачалі спаўзаць, што вымагала іх тэрміновага ўмацавання. Гарадское самакіраванне выдаткавала на гэтыя патрэбы 4 тысячы рублёў. Ускласці адказнасць за здарэнне на мясцовых асенізатараў не ўдалося — тыя запрасілі павелічэння платы за сваю працуМятліцкая, В. М. На паграніччы эпох і дзяржаў. Старонкі гісторыі Гомеля (1917—1918) / Валянціна Мятліцкая. — Гомель : Барк, 2021. — С. 77..
Катэгорыя:Геаграфія Гомеля