Фёдар Мікалаевіч Харытано́віч (, в. Нача, Крупскі раён, Мінская вобласць  — ) — вучоны ў галіне лесаводства і меліярацыі, доктар сельскагаспадарчых навук (1954), прафесар (1954).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Нача (сучасны аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1937—1941 гг. займаў пасаду дырэктара Украінскага навукова-даследчага інстытута агралесамеліярацыі ў Харкаве. З 1948 года працаваў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце лесаводства і механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце, займаў пасады загадчыка кафедрай фізіялогіі раслін (з 1969 года), кафедрай батанікі і фізіялогіі раслін (з 1975 года). У 1959—1964 гг. на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі (Інстытут лесу НАН Беларусі)Харитонович, Фёдор Николаевич (доктор сельскохозяйственных наук; 1905—1985) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па біялогіі, экалагічных асаблівасцях дрэвавых і кустовых парод, заканамернасцях іх росту, развіцця і ўзнаўлення. Ганаровы член Беларускага батанічнага таварыства з 1973 года.

Сярод апублікаваных прац: Древесные и кустарниковые породы для создания защитных лесных полос / Ф. Н. Харитонович, канд. с.-х. наук. — Москва; Ленинград: Гослесбумиздат, 1949 (М.: тип. Углетехиздата). — 112 с.; 22 см. Бересклет европейский и агротехника его выращивания / Проф. Ф. Н. Харитонович. — Москва; Ленинград: Гослесбумиздат, 1956. — 110 с.: ил.; 22 см. Биология и экология древесных пород / Ф. Н. Харитонович, д-р с.-х. наук. — Москва: Лесная пром-сть, 1968. — 304 с.: ил.; 22 см. Биология и экология лиственных кустарников. — Минск, 1975.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Харитонович, Фёдор Николаевич (доктор сельскохозяйственных наук; 1905—1985) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Дайджесты. Анонсы. Даты // БелТА

Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэканы біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны