Скульптура Божай Маці «Знаменне» — скульптура Божай Мацi ў горадзе Лагойску, Беларусь. Знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Мінска па Мiнскай вулiцы.

Гісторыя

Валун, на якім яна стаіць, знайшлі на Вілейшчыне. Аўтар чатырохмятровай бронзавай статуі — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Слабодчыкаў.

Апісанне помніка Вобраз Божай Маці ўзяты з іконы, святыні мясцовай Свята-Мікалаеўскай царквы, у аб’ёмныя скульптурныя формы. Помнік мае і сваю адметнасць: у Багародзіцы на галаве — карона, што рэдка сустракаецца на праваслаўных іконах. Адзенне яе мае форму царскага ўбору, гэта сімвалізуе, што яна царыца неба і зямлі. Жоўты круг вакол галавы — знак святасці. Раскінутыя ў бакі рукі Багародзіцы як бы прасціраюць пакроў над Лагойскам: Божая Маці будзе аберагаць горад і ўсіх яго жыхароўЛагойская Багародзіца.

Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:2016 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Лагойска Катэгорыя:Творы Уладзіміра Слабодчыкава