Іва́н Іва́навіч Крупко́ (нар. , вёска Бурдзевічы, , Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (з 2021). Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2020—2021).
Біяграфія Нарадзіўся 23 ліпеня 1974 года ў вёсцы Бурдзевічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1991 годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут. У 1993—1995 гадах служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Заатэхнія».
У 1998—2002 гадах працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «Рассвет» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласціМіністрам сельскай гаспадаркі і харчавання назначаны Іван Крупко . У 2003—2006 гадах працаваў начальнікам аддзела па арганізацыі вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці. У 2006—2010 гадах працаваў першым намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам аддзела вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама.
У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу».
У чэрвені — верасні 2010 года працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама. У 2010—2018 гадах — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці.
З сакавіка 2018 года па 2020 год — старшыня Мінскага райвыканкама Мінскай вобласці.
З 17 сакавіка 2020 годаУказ Президента Республики Беларусь от 17 марта 2020 года № 98 «Об И. И. Крупко» па 21 снежня 2021 года працаваў Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
21 снежня 2021 года прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
25 лютага 2022 года быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны. У тым самым годзе трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады.
Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі» (2016).
Катэгорыя:Старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС