Пац — прозвішча, гл. род Пацаў. Вядомыя носьбіты: Антоні Міхал Пац (каля 1722 — 1774) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, пісар вялікі літоўскі, палкоўнік войскаў літоўскіх, староста барцянскі. Баніфацы Тэафіл Пац (каля 1622 —1678) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, стражнік вялікі літоўскі, абозны вялікі літоўскі, староста батоцкі і рыжскі. Дамінік Мікалаевіч Пац (?—1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падкаморы берасцейскі, кашталян смаленскі. Геранім Дамінік Пац (каля 1620 — 1662) — вялікалітоўскі магнат. Казімір Пац (?—1695) — вялікалітоўскі рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч, канонік віленскі, біскуп смаленскі і жамойцкі. Казімір Міхал Пац (каля 1655 — 1719) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, староста шырвінцкі і мейшагольскі. Канстанцін Уладзіслаў Пац (1620—1686) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, палкоўнік літоўскіх войскаў, харунжы надворны літоўскі, староста васількаўскі. Крыштаф Жыгімонт Пац (1621—1684) — канцлер вялікі літоўскі. Крыштаф Канстанцін Пац (каля 1679 — 1725) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, пісар вялікі літоўскі, кашталян полацкі, староста ковенскі, пінскі і дудскі. Людвік Міхал Пац (1778—1835) — дывізіённы генерал польскай арміі, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў.

Павел Мікалаевіч Пац (каля 1530 — 1595) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян віцебскі, ваявода мсціслаўскі, кашталян віленскі. Пётр Пац (каля 1570 — 1642) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода троцкі. Пётр Міхал Пац (каля 1645 — 1696) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, генеральны староста жамойцкі. Самуіл Пац (1590—1627) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ротмістр, харунжы вялікі літоўскі. Станіслаў Мікалаевіч Пац (каля 1525 — 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода віцебскі. Стэфан Пац (1587—1640) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падканцлер літоўскі. Фелікс Ян Пац (каля 1615 — каля 1700) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падкаморы вялікі літоўскі. Юзаф Пётр Пац (1736 — 1797) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-маёр літоўскіх войскаў, староста вілейскі. Юрый Пац (Пацович; сярэдзіна XV стагоддзя — каля 1505) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, намеснік ковенскі, новагародскі, полацкі, ваявода кіеўскі.

Гл. таксама Герберт Паац (1898—1944) — нямецкі пісьменнік і журналіст.