Сангушка:

Імя Сангушка Фёдаравіч (пам. 1455) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, князь ратненскі і кашырскі.

Прозвішча Адам Аляксандр Сангушка (каля 1590—1653) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода падольскі і валынскі, староста ўладзімірскі. Аляксандр Андрэевіч Сангушка (?—1565) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста гомельскі, князь кашырскі, маршалак гаспадарскі. Андрэй Аляксандравіч Сангушка (пам. 1534) — князь кашырскі, намеснік крамянецкі, брацлаўскі і вінніцкі, староста ўладзімірскі, маршалак Валынскай зямлі. Андрэй Міхайлавіч Сангушка (?—1560) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, князь кашырскі. Барбара Сангушка (1718—1791) — паэтэса, перакладчыца, філантроп. Дзмітрый Фёдаравіч Сангушка (1530—1554) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста жытомірскі, чаркаскі і канеўскі. Геранім Януш Сангушка (1743—1812) — польскі князь, апошні ваявода валынскі. Леў Аляксандравіч Сангушка (?—1571) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, князь кашырскі. Міхаіл Аляксандравіч Сангушка (пам. пасля 1490/да 1501) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, князь кашырскі. Павел Караль Сангушка (1680—1750) — буйны польскі магнат, вялікі стольнік літоўскі, палкоўнік літоўскай гвардыі. Павел Францішак Раман Сангушка (нар. 1973) — польскі арыстакрат і бізнесмен. Раман Станіслаў Сангушка (1800—1881) — князь, польскі грамадскі дзеяч, удзельнік польскага паўстання 1830—1831 гг. Раман Фёдаравіч Сангушка (1537—1571) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода брацлаўскі, гетман польны літоўскі. Рыгор Львовіч Сангушка (?—1601) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, князь кашырскі, кашталян любачаўскі і брацлаўскі. Сымон Самуэль Сангушка (Ковельскі; 1570—1638) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, маршалак аршанскі і кашталян мсціслаўскі. Уладзіслаў Геранім Сангушка (1803—1870) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, удзельнік польскага паўстання 1830—1831 гадоў. Фёдар Андрэевіч Сангушка (каля 1500—1547) — староста ўладзімірскі, вінніцкі і брацлаўскі, маршалак Валынскай зямлі. Юзаф Сангушка (1740—1781) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Януш Аляксандр Сангушка (1712—1775) — буйны дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Януш Мадэст Сангушка (1749—1806) — польскі князь, староста крамянецкі, вялікі вартаўнік каронны, член Таргавіцкай канфедэрацыі, генерал-паручнік расійскай арміі. Яўстахій Станіслаў Сангушка (1842—1903) — польскі дзяржаўны і грамадска-палітычны дзеяч на службе Аўстра-Венгрыі. Яўстахій Эразм Сангушка (1768—1844) — польскі военачальнік.

Гл. таксама Палац Сангушка