Храптовіч — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Храптовічы — вялікалітоўскі магнацкі род герба «Адрованж». Адам Храптовіч (1768—1844) — асветнік, мецэнат. Іахім Храптовіч (1729—1812) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, канцлер вялікі літоўскі (1793—1795). Іван Храптовіч (?—1513) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, падскарбі надворны літоўскі (1482—1493). Караль Храптовіч (?—каля 1801) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста гродзенскі. Марцін Храптовіч (?—1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, падскарбі надворны літоўскі (1502—1504). Міхаіл Ірынеевіч Храптовіч (1809—1891) — дыпламат, зяць і пратэжэ міністра замежных спраў Несельродэ, царскі пасланец у Бельгіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Мялецій Храптовіч (?—1593) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. Фёдар Храптовіч (?—каля 1527) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, земскі падскарбі вялікі літоўскі (1501—1508). Юрый Храптовіч (1586—1650) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода новагародскі (1646—1650).