Паўсты́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Паўстынь.
Утвораны 29 мая 1969 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Паўстынь у складзе 5 населеных пунктаў (вёскі Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак), якія ўваходзілі ў склад Казловіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 мая 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Казловіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 840 чалавек, з іх 94,9 % — беларусы, 3,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1969 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе