Яско́лка палявая (Cerastium arvense) — кветкавая расліна сямейства , тыпавы від роду .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—40 см. Сцябло галінастае ад асновы. Парасткі бясплодныя, распасцёртыя, прыўзнятыя, укараняюцца. Лісце супраціўнае, даўжынёй 1—2 см і шырынёй 1,5—4 мм, простае, суцэльнае, з гладкім краем, апушанае кароткімі валаскамі, сядзячае, у пазухах разам з парасткамі. Кветкі белыя, у паўпарасоніках на верхавінках кветаносных сцяблоў. Пялёсткі кветак у 2 разы даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Марока), заносны від у Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Чылі)Taxon: Cerastium arvense L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy).
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф. Расце на лугах, у т.л. горных і тундравых, на ўзлесках і палянах, у прыбярэжных і поймавых хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, пашах, агародах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені.
Засмечвае пасевы.
Літаратура — С. 469.
Спасылкі
Сорные растения. Cerastium arvense L. — Ясколка луговая. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH
Катэгорыя:Ясколка Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе