Кві́дзын (, , — Марыенвэрдэр) — горад на поўначы Польшчы, за 90 км ад Гданьска і 250 км ад Варшавы. Адміністрацыйны цэнтр Квідзынскага павета Паморскага ваяводства, утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Квідзын. Займае плошчу 21,54 км², насельніцтва 38,5 тыс. чалавек (на 2019).
Гісторыя
Памеранскае гарадзішча Квідзін () згадваецца ў хроніках з ХІ стагоддзя. У 1233 годзе Герман фон Балк засноўвае крыжацкі кляштар і пераносіць горад на 5 км на поўдзень. Неўзабаве горад атрымлівае гарадское права.
У 1285-1587 гадах горад быў цэнтрам Памезанскага біскупства, а замак з 1285 года пераходзіць ва ўладу біскупа.
У 1320-1340 гадах збудаваны замак, і прыкладна з гэтага часу горад атрымоўвае новую назву Марыенвэрдэр (, Востраў Марыі).
14 сакавіка 1440 года шляхта і гарады Ордэнскай дзяржавы заснавалі ў Марыенвэрдэры Прускі саюз, які выступіў у апазіцыі да ўлады Ордэна, а ў 1454 годзе, атрымаўшы абяцанне шырокіх прывілеяў, перайшоў пад заступніцтва караля Польшчы. Пры падзеле ранейшай тэрыторыі Ордэна паводле Другога Тарунскага міру Марыенвэрдэр застаўся ў складзе Ордэнскай дзяржавы і з гэтага часу быў яе адзіным горадам на Вісле.
У 1765 годзе з ініцыятывы караля Фрыдрыха Вялікага ў горадзе паўстае мытня, якая збірала плату з польскіх тавараў, якія Віслай накіроўваліся ў Данцыг.
У 1773 годзе адкрыта друкарня, у якой між іншым друкаваліся кнігі па-польску, але адначасова распачынаўся працэс германізацыі насельніцтва. У 1836 годзе ў горадзе закрытыя польскія школы.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, Фрыдрых Вялікі стварае правінцыю Заходняя Прусія са сталіцай Марыенвэрдэры. Пасля перагляду меж на Венскім кангрэсе ў 1815–1818 гадах Заходняя Прусія была пашырана за кошт Данцыга, які змяніў Марыенвэрдэр у якасці сталіцы. З гэтага часу горад стаў павятовым цэнтрам і сталіцай адміністрацыйнай акругі, якая ахоплівала паўднёвую частку Заходняй Прусіі. Вышэйшаму зямельнаму суду Марыенвэрдэра былі падпарадкаваны акруговыя суды Данцыга, Эльбінга, Граўдэнца, Коніца і Торна.
У горадзе стораны водаправод і каналізацыя ў 1860 годзе, а з 1883 года праведзена чыгунка да Марыенбургу і Граўндэнца, у 1909 годзе да Райсенбургу.
З аднаўленнем незалежнасці Польшчы, горад застаўся ў складзе Германіі, але польская меншасць стварае ў горадзе Саюз палякаў, прыватную гімназію. Паводле выніку Вармінска-Мазурскага плебісцыту за тое, каб застацца ў складзе Германіі прагаласавала 96 894 чалавек, за далучэнне да Польшчы - 7947 чалавек.
У міжваенным часе ў горадзе адкрыта польскае консульства, польскі банк, але адначасова пашыраліся антыпольскія настроі ў грамадстве.
Падчас вайны горад слаба пацярпеў, але польскае насельніцтва было рэпрэсавана.
У студзені 1945 года Германія правяла эвакуацыю нямецкага насельніцтва, а 30 студзеня горад быў заняты чырвонай арміяй. У бітвах загінула 540 чырвонаармейцаў. Пасля захопу гораду, горад быў ператвораны на шпіталь 2-га Беларускага фронту на 20 тысячы параненых і хворых.
Згодна з Патсдамскім пагадненнем, Марыенвэрдэр перайшоў пад кіраванне Польскай Народнай Рэспублікі. Яна перайменавала Марыенвэрдэр у Квідзын () і цалкам замяніла выселенае нямецкае насельніцтва палякамі, у асноўным перасяленцамі з Гродна. Руіны, прыбраныя ў Марыенвэрдэры, адправіліся ў якасці будаўнічага матэрыялу на аднаўленне Варшавы.
У пачатку 1960 пачаўся працэс аднаўлення старога гораду.
У 1973 годзе пачалося будаўніцтва Квідзынскага цэлюлозна-папяровага завода.
Вядомыя асобы Рудольф Гейдэнгайн (1834—1897) — нямецкі фізіёлаг і гістолаг.
Спасылкі
Афіцыйная старонка горада