Сілы народнай мабілізацыі (, Хашд аш-Шаабі) — кааліцыя, якая складаецца з шыіцкіх, езідскіх і хрысціянскіх міліцый, што змагаюцца на баку іракскага ўрада супраць ІД. Альянс спансуецца дзяржавай і ўяўляе сабой парасонавую арганізацыю з 40, у асноўным шыіцкіх, міліцый. Аднак у складзе маюцца таксама хрысціянскія, суніцкія і езідскія групоўкі. Арганізацыя была сфарміравана ў мэтах разгортвання барацьбы супраць ІД і была створана шляхам фармальнага аб’яднання існых на той момант ірэгулярных войск баевікоў пад эгідай іракскага міністэрства ўнутраных спраў у чэрвені 2014 года.
Па даных The National Interest, з 100 тысяч байцоў прыкладна 80 працэнтаў у той ці іншай меры падтрымліваюцца элітным іранскім Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Некаторыя кіраўнікі груповак, напрыклад, Абу Махдзі аль-Мухандзіс (кіраўнік Катаіб Хезбала), прызнаны тэрарыстамі ў ЗША. Да таго ж Катаіб Хезбала ўдзельнічала ва ўзброеным супрацьдзеянні амерыканскай акупацыі Ірака.
19 лютага 2018 на калону з васьмі аўтамабіляў Хашд Шаабі напалі баевікі ІД. Каля 30 чалавек былі забіты або патрапілі ў палон, сярод іх было 6 палявых камандзіраў з аховай.
3 студзеня амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада, у адказ на напад на пасольства ў Іраку. У выніку бамбардзіроўкі загінулі іранскі генерал Касем Сулеймані і лідар Катаіб Хезбала Абу Мухандзіс.
Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ