Ібе́рыс вечназялёны (Iberis sempervirens) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—30 см, з ляжачымі ўкараняючыміся парасткамі. Лісце лінейна-ланцэтнае, цёмна-зялёнага колеру. Кветкі да 1,5 см у дыяметры, белыя, у шчыткападобных гроках. Плод — стручок.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Алжыры, Марока, Сірыі, Турцыі. Святлолюбівая расліна. Цвіце ў маі — чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўнае (чаранкамі і дзяленнем куста).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Садовыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы