Латвійская праваслаўная царква () — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Латвіі.

Гісторыя У 1836 годзе было заснавана Рыжскае вікарыяцтва Пскоўскай епархіі. 1 сакавіка 1850 года было вылучана ў самастойную Рыжскую епархію.

У 1936 годзе кіраўніцтва Латвійскай Царквы заявіла аб пераходзе ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату.

У 1940 годзе, пасля далучэння Латвіі да СССР, Латвійская царква ўвайшла ў склад Рускай праваслаўнай царквы на правах епархіі. Латвійская праваслаўная царква Канстанцінопальскага патрыярхату з 1947 года перайшла на эмігранцкі рэжым.

У 1990 годзе сінодам РПЦ Латвійскай праваслаўнай царкве было нададзена самакіраванне.

Епархіі Рыжская епархія Даўгаўпілская епархія

Епіскапы Іаан (Помер) (1921—1934)

Навучальныя ўстановы Рыжская духоўная семінарыя

Гл. таксама Латвійская праваслаўная аўтаномная царква

Зноскі

Спасылкі Латвийская самоуправляемая православная церковь