Жывако́ст лекавы (Symphytum officinale) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100 см, шурпатая ад валаскоў на бародаўках. Сцябло прамастойнае, граністае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, падоўжана-ланцэтнай формы, з сеткай жылак знізу. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце звужаецца ў крылаты чаранок, верхняе — сядзячае. Кветкі пурпурова-фіялетавага колеру, зрэдку ружова-чырвоныя, знаходзяцца на канцах сцябла і галінак. Плод — бліскучы арэшак шаравата-чорнага колеру.

Расліна ядавітая.

Падвіды Паводле сайта The Plant List існуе падвід .

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Расце на сырых месцах, па берагах вадаёмаў і ўскрайках балот, у садах і парках, на агародах і пустках. Цвіце ў маі—чэрвені. Святлолюбівая расліна, якае добра пераносіць цень, мезафіт, гіграфіт і эўтроф.

Выкарыстанне Лекавая расліна. У каранях маецца шмат цукру, крухмалу, дубільных рэчываў. Выкарыстоўваецца ў якасці абвалакальнага, змякчальнага, вяжучага, супрацьзапаленчага, кроваспыняльнага сродку.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе