«Хімік» — стадыён у Магілёве, размешчаны па вул. Чалюскінцаў, 64.

Пабудаваны ў 1954 годзе, з’яўляўся стадыёнам завода штучнага валакна. Плошча складае 3 га. Трыбуны на 2,5 тыс. месцаў. Мае футбольнае поле, 400-метровую бегавую дарожку, сектары для скачкоў і кідання, за савецкім часам (1990) меліся хакейная, валейбольная і гарадошная пляцоўкі, спартыўная зала (18 × 9 м). На стадыёне праводзяцца гарадскія, абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы.

У наш час з’яўляецца адзіным у горадзе месцам, дзе дазволена правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Літаратура

Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Магілёва Катэгорыя:Вуліца Чалюскінцаў (Магілёў) Катэгорыя:1954 год у Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі