Царква Усіх Святых — мураваны праваслаўны храм у горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Астроўскага, 5.

Гісторыя Пабудавана ў 2006 годзе з цэглы. Праектныя працы выканаў заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Макарэвіч.

Архітэктура Вырашана цэнтрычным кубападобным аб’ёмам, завершаным па цэнтры цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, па вуглах — цыбулепадобнымі галоўкамі на цыліндрычных шыях. На алтарным фасадзе выступаюць 3 паўкруглыя апсіды. Архітэктурная выразнасць дасягаецца інтэнсіўнай крапоўкай фасадаў вертыкальна цягнутымі лапаткамі, якія вылучаюць арачныя праслы і вузкія высокія арачныя аконныя праёмыЦарква ў гонар Усіх Святых .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лідскага раёна Катэгорыя:Храмы Ліды Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:2006 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Макарэвіча