«На экра́нах» — беларускі часопіс.
Апісанне Выпускаецца дзяржаўным прадпрыемствам «Выдавецтва „Беларускі Дом друку“».
Заснаваны ў жніўні 1957 года. За мінулыя гады некалькі разоў змянілася назва выдавецтва і выданні, але нязменным заставаўся тэматычны кірунак часопіса: арыентаванне на прапаганду і папулярызацыю кінематографа. Часопіс асвятляе айчыннае і замежнае кіно, папулярнае, элітарнае, класіку і прэм’еры, конкурсы і фестывалі.
Стаяў ля вытокаў стварэння Мінскага МКФ «Лістапад». Мае пастаянную акрэдытацыю на найбольш прыкметных кінафорумах постсавецкай прасторы, а таксама на МКФ класа «А» (Венецыя і Берлін). Абавязковы прыярытэт выдання — беларускае кіно.
Змест часопіса спалучае кіназнаўчыя і папулярныя жанры, фотаматэрыялы, эксклюзіўныя інтэрв’ю з персонамі са свету кіно, выступленні як метраў, так і студэнтаў-кінематаграфістаў.
Як інфармацыйны партнёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» стварае сумесныя акцыі часопіса, кінастудыі і Беларускага саюза кінематаграфістаў: спецыяльныя нумары, прысвечаныя прэм’ерам кінастудыі, майстрам нацыянальнага кінематографа і тэматычныя кінакалендары.
Рэдкалегія Народны артыст Беларусі, кінарэжысёр А. В. Яфрэмаў музыказнаўца, кіназнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства А. А. Карпілава кіназнаўца, кінакрытык, доктар мастацтвазнаўства А. В. Красінскі генеральны дырэктар Выдавецтва «Беларускі Дом друку» Р. С. Алейнік тэатразнаўца, доктар філалагічных навук Т. Д. Арлова кіназнаўца, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры літаратурнай крытыкі інстытута журналістыкі БДУ Л. П. Саянкова кіназнаўца, галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» А. В. Сідарэнка
Крыніцы
Спасылкі