Птушкамлечнік парасоністы, Вярбельнік (Ornithogalum umbellatum) — расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне Невялікая шматгадовая травяністая расліна з цыбулінай. Мае 4—6 прыкаранёвых лістоў вузкалінейнай формы. Лісце серабрыстае, з белай палоскай пасярэдзіне. Суквецце — шчыток з белых, даволі буйных кветак. Пялёсткаў і тычынак у кветцы па 6.
Жыццёвы цыкл Квітнее ў маі. Пасля цвіцення ўтвараецца плод — каробачка. Цыбуліна штогод павялічваецца ў 2 разы і прадукуе атожылкі-цыбулінкі.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Распаўсюджаная ў Еўразіі, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Сустракаецца ў светлых лясах і на схілах.
Практычнае выкарыстанне Культывуецца. Патрабуе перападаў тэмператур і не выжывае ў месцах, дзе пастаяннае цяпло. Часам дзічэе.
Крыніцы
Літаратура
Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — Харків : Фактор, 2011. — 208 с. — (Україна. Вчора, сьогодні, завтра) — 3000 прим. — ISBN 978-966-312-720-0. — C.82.
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Птушкамлечнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі