Ста́льнік палявы (Ononis arvensis) — кветкавая расліна роду сямейства .

Этымалогія назвы Родавая назва расліны паходзіць ад грэчаскага слова «онен», што азначае асёл. Старажытнагрэчаскі фармаколаг Дыяскарыд адзначаў, што аслы ахвотна ядуць стальнік, тады як іншыя жывёлы пазбягаюць яго.

Беларускія назвы: стальнік палявы, ваўчугаЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924, ваўчугЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..

Батанічныя характарыстыкі З’яўляецца шматгадовай травяністай раслінай. Сцёблы ўзыходзячыя, прамыя, апушаныя. Лісце тройчатае, з вялікімі прылісткамі. Кветкі пазухавыя, матыльковыя, ружовыя, на кароткіх кветаножках, на канцы сцябла ўтвараюць коласападобныя суквецці. Цвіце ў чэрвені-ліпені. Плод — боб. Падземная частка складаецца з цёмна-бурага, шматгаловага карэнішча і стрыжневага, у ніжняй частцы галінастага кораня.

Медыцынскае прымяненне і фармакалагічныя ўласцівасці Адвар каранёў стальніку выкарыстоўваюць як кровесупыняльны, слабільны, мачагонны і агіднысупрацьгемаройны сродак, а таксама пры лячэнні падагры, эпілепсіі, запаленні мачавога пузыра і нырак, камянях у нырках. Ванны з адвару травы прызначаюць пры лячэнні экзэмы. Доўгае ўжыванне стальніку памяншае ломкасць капіляраў.

Карані ўтрымліваюць ізафлавонавы гліказід, салодкі гліказід неўстаноўленай будовы, трытэрпенавы сапанін і крыху эфірнага алею, які ператвараецца ў смалу пры захоўванні.

Размнажэнне Размнажаецца насеннем. Перад пасевам для павышэння ўсходжасці яго стратыфікуюць і пераціраюць з пяском.

Высейваюць стальник рана вясной, як толькі дазволіць стан глебы. Догляд пасеваў пачынаецца адразу ж пасля з’яўлення ўсходаў. У фазе 6-8 лісточкаў праводзяць букеціроўку. На працягу лета глебу рыхляць 3-4 разы, выдаляючы пустазелле.

Збор ураджаю Ураджай збіраюць у два прыёму: спачатку скошваюць надземную масу, якую выносяць з участку, пасля чаго выкопваюць карані на глыбіні да З0 см. Карані мыюць у халоднай вадзе, папярэдне зрэзаўшы рэшткі сцеблаў і сушаць у добра ветраных памяшканнях. Захоўваюць у сухім, добра ветраным памяшканні.

Літаратура , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Спасылкі

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1759 годзе