Альхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Альхоўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альхавецкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альхоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пад’язаўлеўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., які 20 мая 1968 года перайменаваны ў Альхоўскі сельсавет з пераносам цэнтра ў вёску Альхоўцы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў. 16 сакавіка 1987 года ў склад Малагарадзішчанскага сельсавета перададзена вёска ЛітоўкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 23 снежня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малагарадзішчанскага сельсавета. 12 ліпеня 2026 года скасавана вёска Крывое Сяло.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1721 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,8 % — палякі, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1163 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе