Пе́рхавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Перхавічы.
Гісторыя 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР быў утвораны Люшнеўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Люшнева. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёнаЛЮШНЕВА // С. 57. 22 сакавіка 1962 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Перхавічы і сельсавет адпаведна быў перайменаваны ў Перхавіцкі сельсавет, населеныя пункты Люшнева і Марусіна перададзены ў Цешаўлянскі сельсавет, у склад сельсавета з Палонкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Важгінты, Звераўшчына, Пераносіны і СвіраныРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).ПЕРХАВІЧЫ // С. 72. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Малахавецкага сельсавета было 10 населеных пунктаў. 18 сакавіка 1985 года сельсавет скасаваны, частка тэрыторыі ўвайшла ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета (вёскі Бор, Важгінты, Звераўшчына, Пераносіны і Свіраны), частка перададзена ў склад Палонкаўскага сельсавета (вёскі Вярхлессе, Іванкавічы, Перхавічы, Серабрышча і Скародзінцы)Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1985 годзе