Пе́ткавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Петкавічы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Галынкаўскі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Галынка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Паланечкаўскага сельсавета перададзена вёска ЗадзвеяРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Паланечкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь і Петкавічы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Савічы, сельсавет перайменаваны ў Савіцкі сельсаветРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Вольнаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Паланечка, Рэпічы, Серамовічы, Шчарбовічы і пасёлак Паланечка), наўзамен у склад Вольнаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верхняе Чэрніхава, Галынка, Ліхасельцы, Нагорнае, Ніжняе Чэрніхава, Цішкоўцы і Чэрніхава)Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Савіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў. 21 ліпеня 1986 года сельсавет перайменаваны ў Петкавіцкі, яго цэнтр перанесены ў вёску Петкавічы. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты — Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь, Петкавічы і Родкавічы былі далучаны да Крошынскага сельсавета.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 612 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 66,7 % — беларусы, 30,9 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе