1-ы Далёкаўсхо́дні фронт — адзін з франтоў РСЧА ў час савецка-японскай вайны 1945 года.
Гісторыя Утвораны 5 жніўня 1945 года на базе Прыморскай групы войскаў. Палявое ўпраўленне фронту сфарміравана на базе палявога ўпраўлення Карэльскага фронту. Войскі 1-га Далёкаўсходняга фронту размяшчаліся ў Прымор’і ад станцыі Губерава да мяжы з Карэяй.
З 9 жніўня па 2 верасня 1945 года фронт удзельнічаў у стратэгічнай Маньчжурскай аперацыі на харбіна-гірынскім накірунку. Войскі 1-га Далёкаўсходняга фронту ва ўзаемадзеянні з Забайкальскім, 2-м Далёкаўсходнім франтах і Ціхаакіянскім флотам ва ўмовах горна-тайговай мясцовасці прарвалі ўмацаваную паласу і разграмілі японскія войскі 1-га і 17-га франтоў Квантунскай арміі. Узялі некалькі ўсходніх раёнаў Маньчжурыі і Ляадунскага паўвострава.
11 жніўня часці 25-й арміі перасеклі кітайска-карэйскую мяжу ў раёне Кенхына. 15 жніўня японскае камандаванне абвясціла аб капітуляцыі сваіх войскаў у КарэіЛаньков А. Н. Северная Корея 1945-1948 гг.: рождение государства.
1 кастрычніка 1945 года фронт быў расфармаваны. На базе яго войскаў і палявога ўпраўлення ўтворана Прыморская ваенная акруга.
Склад 1-я Чырвонасцяжная армія 5-я армія 25-я армія 35-я армія 9-я паветраная армія Чугуеўская аператыўная група 10-ы механізіраваны корпус Прыморская армія СПА
Камандаванне Камандуючы — Маршал Савецкага Саюза К. А. Мерацкоў (увесь перыяд) Член Ваеннага савета — генерал-палкоўнік (увесь перыяд) Начальнік штаба — генерал-лейтэнант (увесь перыяд) Камандуючы артылерыяй фронту — генерал-палкоўнік артылерыі Р. Я. Дзегцяроў (увесь перыяд)
Спасылкі
1-ы Далёкаўсходні фронт
Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Далёкаўсходні 1-ы Катэгорыя:Гісторыя Далёкага Усходу