Забайка́льскі фронт (скарочаныя назвы Заб. Ф, Забфронт) (15 верасня 1941 — 9 кастрычніка 1945) — фронт РСЧА падчас Другой сусветнай вайны. Колькасць Забайкальскага фронту на пачатак вайны складала звыш 600 тыс. чалавекКак мы готовились воевать с Японией .
Гісторыя Забайкальскі фронт утвораны 15 верасня 1941 года на базе Забайкальскай ваеннай акругі.
У жніўні 1945 войскі фронту прынялі ўдзел у стратэгічнай Маньчжурскай аперацыі на хінгана-мукдэнскім накірунку. Спачатку яны пераадолелі бязводныя стэпы Унутранай Манголіі і прыгранічны ўмацаваны раён на калганскім, даланорскім, салуньскім і хайларскім напрамках. Затым, узаемадзейнічаючы з Мангольскай народна-рэвалюцыйнай арміяй разграмілі японскія войскі (44-я і 30-я арміі 3-га фронту, частка сіл 4-й асобнай арміі Квантунскай арміі, Суйюаньская вайсковая група). Пераадолелі хрыбет Вялікі Хінган і 19 жніўня выйшлі на мяжу Чжанцзякоу (Калган), Чэндэ (Жэхэ), Чыфэн, Шэньян (Мукдзен), Чанчунь і Цыцыкар. Пасля спынення японскай арміяй супраціву войскі фронту займаліся раззбраеннем і прыёмам капітуліруючых войскаў праціўніка.
9 кастрычніка 1945 года Забайкальскі фронт быў расфарміраваны. Палявое ўпраўленне фронту рэарганізавана ў ўпраўленне Забайкальска-Амурскай ваеннай акругі, з уключэннем у яго арміі Забайкальскага фронту. Мангольскія злучэнні і часці конна-механізаванай групы вярнуліся ў склад войскаў Мангольскай Народнай Рэспублікі.
Склад Першапачаткова: 17-я армія (СССР) 36-я армія (СССР) У наступным уваходзілі: 12-я паветраная армія (СССР) (1 жніўня 1942 г.) Забайкальская армія СПА (30 красавіка 1945) 39-я армія (СССР) (20 чэрвеня 1945) 53-я армія (СССР) (1 ліпеня 1945) 6-я гвардзейская танкавая армія (1 ліпеня 1945) Конна-механізаваная група генерал-палкоўніка І. А. Пліева (5 ліпеня 1945) У перыяд Вялікай Айчыннай вайны Забайкальскі фронт накіраваў на савецка-германскі фронт 16 дывізій (11 стралковых, кавалерыйскую, тры танкавыя, мотастралковую) і дзве брыгады (стралковую і артылерыйскую). Усяго — каля 300 тыс. чалавек, больш за 2 тыс. гармат і мінамётаў, звыш 1,4 тыс. танкаў.
Камандаванне Камандуючыя войскамі: генерал-лейтэнант (з мая 1943 г. генерал-палкоўнік) М. П. Кавалёў (ліпень 1941 г. — ліпень 1945 г.) Маршал Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскі (ліпень — кастрычнік 1945 г.). Члены Ваеннага савета: карпусны камісар (з снежня 1942 генерал-лейтэнант) (верасень 1941 г. - ліпень 1944 г.) генерал-маёр (ліпень 1944 г. — ліпень 1945 г.) генерал-лейтэнант (ліпень — кастрычнік 1945 г.). Начальнікі штаба: генерал-лейтэнант (верасень 1941 г. — ліпень 1945 г.) генерал арміі Захараў М. В. (ліпень — верасень 1945 г.).
Мемуары «Забайкальскі фронт» Успаміны Баракіна Мікалая Васільевіча
Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Забайкальскі