Шугна́нскі хрыбет — горны хрыбет у Заходнім Паміры. Адміністрацыйна размешчаны на тэрыторыі Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана. Служыць водападзелам ракі Гунт і яе левага прытоку Шахдары.
Працягласць хрыбта складае каля 80 км. Найвышэйшая вяршыня — пік Скалісты (5704 м). Шмат ледавікоў, агульная плошча каля 150 км². На схілах — высакагорныя стэпы і лугі.
Літаратура
Катэгорыя:Горныя хрыбты Таджыкістана Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта Катэгорыя:Горныя хрыбты Паміра Катэгорыя:Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць