Вадзім Фёдаравіч Ціка́вы ( — ) — вучоны-хімік і педагог. Кандыдат хімічных навук (1961), прафесар (1989). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Біяграфія Ф. Ф. Цікавы нападзіўся у вёсцы Цялуша (КаваліВадим Тикавый // Бобруйский районный исполнительный комитет ) Магілёўскай вобласці. У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе потым вучыўся ў аспірантуры і працаваў да 2002 года на хімічным факультэце асістэнтам, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедрай агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі. У 1978—1993 гадах — дэкан хімічнага факультэта.

Навуковая дзейнасць В. Ф. Цікаваму належаць працы ў галіне тэорыі будовы неарганічных палімерных матэрыялаў на аснове солей многавалентных металаў і і многаасноўных кіслот і іх практычнага выкарыстання, ў тым ліку ў асваенні космасу. Аўтар больш як 200 навуковых прац і вынаходстваў, вучэбных дапаможнікаў для школ і вышэйшых навучальных устаноў.

Сярод апублікаванага: Пособие по химии для поступающих в вузы [Текст] / Ф. Н. Капуцкий, В. Ф. Тикавый; рец.: А. Г. Петряева, Г. Н. Масленникова. — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 384 с. : табл., рис.; Полимерное строение неорганических соединений [Текст] : [учеб. пособие для студ. хим. спец. вузов] / В. Ф. Тикавый. — Минск : Вышэйш. шк., 1985. — 96 с. : рис., табл. — Библиогр.: с. 95.; Общая химия в формулах, определениях и схемах. — Мінск, 1996. (у сааўтарстве).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Люди науки // ГУК «Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района» Вадим Тикавый // Бобруйский районный исполнительный комитет Химический факультет БГУ

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Аўтары падручнікаў