Пётр Мікалаевіч Багданаў (1924—1945) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Пётр Багданаў нарадзіўся ў ліпені 1924 года ў вёсцы Піначы (паводле іншых звестак — Дзіванісы; цяпер у Палкінскім раёне Пскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ва ўзросце 16 лёт з’ехаў у Яраслаўль, дзе вучыўся ў рамесным вучылішчы. У ліпені 1941 года добраахвотнікам пайшоў на фронт. Удзельнічаў у бітве за Маскву. У верасні 1942 года быў цяжка паранены, некалькі месяцаў ляжаў у шпіталі. Вярнуўшыся на фронт, удзельнічаў у вызваленні Беларускай ССР і Польшчы, баях за Слуцк, Брэст, Баранавічы, фарсіраванні Заходняга Буга і Віслы, баях у Усходняй Прусіі, вызваленні Прэйсіш-Эйлау, Гумбінена, Алекбурга. Да красавіка 1945 года старшы сяржант Пётр Багданаў быў памочнікам камандзіра ўзвода 66-га стралковага палка 61-й стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Украінскага фронту. Вылучыўся ў Берлінскай аперацыі.
23 красавіка 1945 года Багданаў сумесна з групай байцоў захапіў мост цераз Тэльтаў-канал у Берліне. Замацаваўшыся, узвод на працягу 27 гадзін утрымліваў мост, адбіваючы шматлікія контратакі нямецкіх падраздзяленняў. У гэтым баі ўзвод знішчыў больш за 200 нямецкіх салдат і афіцэраў, каля 60 салдат праціўніка знішчыў асабіста Багданаў. Сваімі дзеяннямі ён спрыяў паспяховай пераправе палкавых падраздзяленняў. У вулічных баях Багданаў узяў у палон шмат нямецкіх салдат і афіцэраў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць» старшы сяржант Пётр Багданаў быў ганараваны высокім званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Атрымаць узнагароды Багданаў не паспеў, таму што 24 жніўня 1945 года загінуў у баі з нацыяналістычным бандфарміраваннем. Пахаваны ў горадзе на могілках г. Брэсцкай вобласці Беларусі. У 1946 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Славы 3-й ступені, а таксама шэрагам медалёў, у тым ліку «За адвагу».
Літаратура
Герои огненных лет. — Ярославль: Верхне-Волжское кн. изд., 1985.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны